Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Прырода Лёзненшчыны Аўтастанцыя Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Раённы цэнтр культуры
Прырода Лёзненшчыны

Навіны раёна

29 красавіка 2023

У гарпасёлку Лёзна адбылося ўшанаванне перадавікоў розных сфер дзейнасці па выніках 2022 года, занесеных на раённую Дошку гонару

 Напярэдадні свята працы ў Лёзна адкрылася абноўленая Дошка гонару. На ёй з'явіліся фатаграфіі пятнаццаці жыхароў раёна, якія ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна ў 2022 годзе, а таксама дзвюх арганізацый – УП ЖКГ і філіяла «Кавалеўская сельская бібліятэка-музей» ДУК «Лёзненская бібліятэчная сістэма». 

  Ушанаванне перадавікоў адбылося 29 красавіка каля Дошкі гонару і працягнулася ў раённым Цэнтры культуры. Тут сабраліся віноўнікі ўрачыстасці, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў, якія прыйшлі павіншаваць калег і падзяліць з імі радасць і гонар за працоўныя дасягненні. 

 Лёзненшчына заўсёды славілася працавітымі людзьмі, адданымі сваёй прафесіі і абавязку. Сертыфікаты аб занясенні на Дошку гонару перадавікам уручыў старшыня райвыканкама І.І. Федараў. З надыходзячым святам 1 Мая прысутных павіншавала намеснік старшыні райвыканкама І.А. Дзерваед. 

  Старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ю. Ю. Барашкіна ўручыла граматы раённага аб'яднання прафсаюзаў старшыням "пярвічак" па выніках працы за 2022 год. Іх атрымалі І.А. Салаўёва (першасная прафсаюзная арганізацыя базавай школы №2 г. п. Лёзна) і Т.А. Вакерава (аддзел прымусовага выканання Лёзненскага раёна). 

  Музычныя нумары, а значыць, і святочны настрой, падарылі гледачам артысты цэнтралізаванай клубнай сістэмы і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў. 

 Вольга Пінчук, "Сцяг Перамогі" 

 Фота з мерапрыемстваў глядзіце ў тэлеграм-канале "Лёзна. Афіцыйна"
Інтэрнэт-рэсурсы