Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Раённы цэнтр культуры Памятны знак "Танк" Прырода Лёзненшчыны Аўтастанцыя Цэнтр Лёзна
Раённы цэнтр культуры

Навіны раёна

3 мая 2023

У Лёзна прайшлі мерапрыемствы ў рамках Сусветнага дня аховы працы

 28 красавіка 2023 года на тэрыторыі Лёзненскага раёна адбылося мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню аховы працы. На працягу трох гадоў Сусветны дзень аховы працы ў раёне праходзіць у выглядзе гульняў-віктарын - гэты год не стаў выключэннем. 

  Галоўны спецыяліст сектара занятасці і сацыяльна-працоўных адносін Вольга Анатольеўна Волкава падрыхтавала конкурсную праграму "Сусветны дзень аховы працы" для ўдзельнікаў мерапрыемства, якое прайшло ў зале пасяджэнняў Лёзненскага сельвыканкама. 

  У якасці выступоўцаў і членаў журы прынялі ўдзел галоўны дзяржаўны інспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Алег Рамановіч Беразяк і старшыня Лёзненскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Юлія Юр'еўна Барашкіна. 

  У конкурснай праграме ўдзел прынялі дзве каманды, якія складаліся са спецыялістаў адказных за ахову працы ў арганізацыях раёна. Гульня праходзіла не толькі ў сучасных рэаліях, але і цесна перапляталася з эпохай зараджэння аховы працы. У асноўным усе пытанні былі непасрэдна ўзятыя, так бы мовіць, з «вопыту» працы мабільнай групы па пытаннях аховы працы. 

 Акрамя таго ўдзельнікам мерапрыемства прадэманстраваны фільм аб няшчасных выпадках, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Несумненна, гульня была напружаная, але пераможца быў абраны! Па колькасці набраных балаў камандную перамогу атрымалі "ахоўнікі". Кожная з каманд атрымала памятныя прызы за ўдзел у гульні ад старшыні Лёзненскага раённага аб'яднання прафсаюзаў. 

 Галоўны спецыяліст сектара занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лёзненскага райвыканкама В.А. Волкава
Інтэрнэт-рэсурсы