Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Аўтастанцыя Чыгуначны вакзал Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Прырода Лёзненшчыны
Лёзненскі ваенна-гістарычны музей

Навіны раёна

11 лістапада 2022

У Лёзне прайшло пасяджэнне Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў 

 Сёння ў зале Лёзненскага райвыканкама прайшло пасяджэнне Моладзевага парламента пры Лёзненскім раённым Савеце дэпутатаў. 
 У пасяджэнні прымалі ўдзел: старшыня Лёзненскага раённага Савета дэпутатаў Т. Л. Дрылёнак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Т. А. Шульган, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Т. М.Анціпенка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі В. С. Магучая, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» В. В. Казлова, навучэнцы старэйшых класаў і працоўная моладзь раёна. 
 Тамара Леанідаўна Дрылёнак, уручаючы пасведчанні і значок члена Моладзевага парламента юным парламентарыям Лёзненшчыны, адзначыла, што сёння моладзь з'яўляецца рухаючай сілай у дзяржаве, яны павінны больш актыўна і смялей рэалізоўваць прапановы па развіцці раёна, не баяцца працаваць, ствараць новае, але пры гэтым свята захоўваць памяць аб гістарычным мінулым свайго роднага краю. 
 Старшынёй Моладзевага парламента пры Лёзненскім раённым Савеце дэпутатаў абраны Шчацько Яўген Алегавіч, намеснік галоўнага ляснічага Крынкаўскага лясніцтва ДЛГУ «Лёзненскі лясгас».
Інтэрнэт-рэсурсы