Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Памятны знак "Танк" Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Чыгуначны вакзал Цэнтр Лёзна Прырода Лёзненшчыны
Памятны знак "Танк"

Навіны раёна

25 сакавіка 2024

Увага Усім, асабліва дарослым!

Бяспека дзяцей – прыярытэтны напрамак у рабоце лёзненскіх ратавальнікаў. Яны актыўна выступаюць перад бацькамі школьнікаў з аграгарадка Крынкі, а таксама базавай школы І.А.Авекава г.п.Лёзна. 

Выступаючы перад дарослымі, работнікі МНС нагадваюць, што большасць трагедый з удзелам дзяцей адбываецца па недаглядзе бацькоў. З гэтага варта простае правіла— не пакідаць без нагляду, як дашкольнікаў, так і дзяцей старэйшых. 

Ратавальнікі прывялі трагічныя прыклады з жыцця, а таксама прагаварылі дзеянні дарослых, якія маглі пазбегнуць трагічных выпадковасцей. Пакідаючы дзяцей на тэлефон, бацькі павінны разумець, што ў выпадку бяды ён не зможа дапамагчы дзіцяці. 

Цяпер актыўна праходзіць акцыя «Дзень бяспекі. Увага Усім!». Аб яе мэтах і задачах таксама было данесена да дарослых, якія прысутнічаюць на бацькоўскіх сходах. Бо маштабы НС могуць быць значна большымі, чым пажар дома! Ведаць алгарытм дзеяння і ўменне дапамагчы сабе і навакольным – задача не з лёгкіх!

Ратавальнікі нагадалі, як паводзіць сябе пры НС, а таксама расказалі аб прычынах вогненных трагедый у раёне. Не абышлі бокам тэму вясновых выпальванняў, бо многія гаспадары ўжо ўзялі ў рукі рыдлёўкі і граблі, каб навесці парадак.

Аднак ёсць і тыя, хто проста кідае запалку ў сухую траву, падвяргаючы небяспецы гаспадарчыя пабудовы, жылыя дамы, а часам і жыццё.

Інтэрнэт-рэсурсы