Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Памятны знак "Танк" Чыгуначны вакзал Аўтастанцыя Цэнтр Лёзна Алея Славы
Памятны знак "Танк"

Навіны раёна

24 мая 2023

З 1 чэрвеня пачнуць працаваць лагеры пры ўстановах адукацыі раёна

 Як паведамілі ў аддзеле па адукацыі райвыканкама, ужо з 1 чэрвеня пачнуць працаваць лагеры пры ўстановах адукацыі раёна. Усяго плануецца аздаравіць у іх 479 дзяцей. 

  Лагеры з дзённым знаходжаннем будуць працаваць у СШ імя М. У. Кастрычніцкай (самая вялікая колькасць-185), БШ №2, Веляшковіцкай СШ імя А.Ф. Данукалава, Дабрамысленскай СШ імя л. п. Ціхмянова, Выдрэйскай БШ, Крынкаўскай СШ імя М. Т. Лынькова, у ЦКРНіР «Вясёлка». Напрамкі дзейнасці-патрыятычнае, мастацкае і ў Крынках – мастацка-эстэтычнае. Закрыццё змены запланаванае на 24 чэрвеня. 

  Кругласутачныя лагеры арганізуюць у СШ імя М. У. Кастрычніцкай (25 навучэнцаў, ваенна-патрыятычны кірунак - з 1 па 9 чэрвеня), у цэнтры дзяцей і моладзі (20 навучэнцаў, Сацыяльна-педагагічны лагер, з 1 па 9 ліпеня), у сацыяльна-педагагічным цэнтры (20 навучэнцаў, Сацыяльна-педагагічны лагер, з 12 па 20 ліпеня). 

  Лагеры працы і адпачынку адкрыюць у 4-х установах адукацыі: школах гарпасёлка (з 4 па 27 ліпеня), Веляшковічах (з 1 па 24 жніўня), Дабрамыслях (з 4 па 27 ліпеня) і Крынках (з 10 ліпеня па 2 жніўня). 

  Заезд на першую змену ў дзіцячы аздараўленчы лагер «Вясёлка» (Д.чарніцы) 5 чэрвеня. Яна працягнецца да 22 чэрвеня. Другая змена - 26 чэрвеня – 13 ліпеня, трэці змена – 17 ліпеня – 3 жніўня, чацвёртая змена – 7 жніўня – 24 жніўня. 

  Па пытаннях набыцця пуцёвак можна звяртацца па тэлефонах: 8(0212) 60-77-43, +375(33) 305-56-49. 

  Алена Рэтнёва, "Сцяг Перамогі"
Інтэрнэт-рэсурсы