Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Прырода Лёзненшчыны Раённы цэнтр культуры Цэнтр Лёзна Памятны знак "Танк" Чыгуначны вакзал
Прырода Лёзненшчыны

Навіны рэгіёна

18 снежня 2020

Бальніцы ў некаторых рэгіёнах Беларусі аднаўляюць звычайны рэжым работы

У некаторых рэгіёнах Беларусі бальніцы аднаўляюць звычайны рэжым работы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У Брэсцкай вобласці эпідэмічная сітуацыя дазваляе аднавіць работу некаторых профільных аддзяленняў. Напрыклад, у абласной клінічнай бальніцы з 17 снежня спецыялісты гематалагічнага аддзялення прымаюць пацыентаў у звычайным рэжыме. У абласным анкалагічным дыспансеры з 19 снежня адкрываецца корпус нумар 2 (хірургічныя аддзяленні на 180 ложкаў). У Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы і Брэсцкай гарадской бальніцы нумар 1 паступова скарачаюцца дадатковыя месцы, якія выдзяляліся на COVID-19. У сувязі са змяншэннем колькасці пацыентаў, якія звяртаюцца ў бальніцы, за мінулы тыдзень скарочаны больш за 120 дадатковых месцаў.

Акрамя таго, з 21 па 24 снежня плануецца перапрафіляванне ложкаў кардыялагічнага, гастраэнтэралагічнага, рэўматалагічнага аддзяленняў і аддзялення таракальнай хірургіі ў Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы. А з 4 снежня працуе ў планавым рэжыме эндакрыналагічнае аддзяленне Пінскай цэнтральнай бальніцы.

Да звычайнага рэжыму вяртаюцца ўстановы аховы здароўя і ў Віцебскай вобласці. З 21 снежня ў хірургічным корпусе Віцебскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера спыняецца аказанне медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19 і аднаўляецца аказанне планавай анкалагічнай дапамогі ў звычайным рэжыме. Таксама спыняецца шпіталізацыя пацыентаў на далечванне пнеўманій у рэабілітацыйны цэнтр "Жалязнякі" Віцебскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра. Пасля апрацоўкі ў цэнтры будзе праводзіцца рэабілітацыя пацыентаў пасля пнеўманій.

Эпідэміялагічная сітуацыя ў Магілёўскай вобласці таксама дазваляе ў некаторых установах аховы здароўя аднавіць звычайны рэжым работы. У прыватнасці, перапрафілюецца і пачынае працаваць у звычайным рэжыме з 21 снежня Магілёўскі абласны шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны.-0-

Інтэрнэт-рэсурсы