Рус
Бел
Eng

Адрас: 211220,
Віцебская вобл., г.п. Лёзна,
вул. Леніна, 79/2

ВКонтакте: https://vk.com/id519049568

Е-mail: lioz-isp@vitebsk.by

Тэлефон/факс: 8 (02138) 4-15-59

Лиозно Лиозно. Ж/д станция Лиозно. Районный центр культуры Мемориальный комплекс "Танк" Лиозно. Центральная площадь
Лиозно

Навіны рэгіёна

10 красавіка 2020

Беларускі саюз жанчын дае старт маштабнай акцыі падтрымкі медыкаў

Беларускі саюз жанчын адкрывае дабрачынны рахунак для дапамогі ў барацьбе з каранавірусам і такім чынам дае старт маштабнай акцыі "Марафон падтрымкі". Гэта тэма абмяркоўвалася 8 красавіка ў час пасяджэння прэзідыума БСЖ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прайшла відэаканферэнцыя з удзелам усіх абласных арганізацый Беларускага саюза жанчын і гарадской арганізацыяй Мінска, а таксама кіраўніцтвам галоўных упраўленняў па ахове здароўя рэгіёнаў. У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна падкрэсліла, што грамадскае аб'яднанне не можа заставацца ўбаку ад барацьбы з каранавірусам і гатова падставіць жаночае плячо ў вырашэнні праблемы. Яна адзначыла, што ў гэтыя дні паступала вельмі шмат званкоў з пярвічных арганізацый з прапановамі дапамагчы. Ёсць шмат жадаючых аказаць падтрымку, але пакуль не было выразнай каардынацыі дзеянняў. Таксама былі просьбы пасадзейнічаць у вырашэнні канкрэтных пытанняў.

Мар'яна Шчоткіна звярнула ўвагу: "Значная частка медыкаў - гэта жанчыны, і мы, як жаночае аб'яднанне, хочам і проста абавязаны па меры магчымасці аблягчыць іх нялёгкую працу. Медыцынскія работнікі сапраўды знаходзяцца на перадавой барацьбы з каранавірусам. Гэта наша агульная задача - дапамагаць медыкам, якія працуюць у складаных умовах. Многія працуюць кругласутачна, адарваны ад сем'яў, некаторыя каб засцерагчы ад небяспекі родных, начуюць на рабоце. Гэта значыць, да ўсяго іншага ўзнікае і шмат бытавых нязручнасцей".

"Ёсць шэраг пытанняў, якія мы можам закрыць. Пры кругласутачнай рабоце патрэбны гарачыя абеды, тыя ж сродкі гігіены. У некаторых медработнікаў дома пажылыя бацькі, некаторыя адны выхоўваюць дзяцей, і можа, сем'ям трэба дапамагчы ў гэты час. Зразумела, што вельмі шмат далікатных тэм, якія ніхто не стане ўзнімаць на ўзроўні Міністэрства аховы здароўя. А на ўзроўні Беларускага саюза жанчын мы гатовы дапамагчы. Менавіта для вырашэння канкрэтных праблем і ствараецца дабрачынны рахунак Беларускага саюза жанчын", - адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

Плануецца, што дапамога з дабрачыннага фонду будзе аказвацца кропкава: канкрэтным медустановам, бальніцам сястрынскага догляду, медыкам, сем'ям. Прычым усё будзе празрыста: даныя будуць пастаянна публікавацца на сайце БСЖ.

Мар'яна Шчоткіна, звяртаючыся да прадстаўнікоў БСЖ у рэгіёнах, сказала: праблемныя пытанні трэба ўзнімаць і агучваць, каб своечасова іх вырашаць.

Па відэасувязі прадстаўнікі Віцебскай, Магілёўскай, Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай абласцей і Мінска абмяркоўвалі найбольш важныя цяпер тэмы, у тым ліку механізм дапамогі праз дабрачынны рахунак БСЖ. Дарэчы, грошы туды можна будзе накіроўваць і праз АРІП. "Сродкі будуць выкарыстоўвацца дакладна па заяўках. База заявак будзе стварацца знізу ўверх, гэта значыць пачынаючы з сельскіх, раённых бальніц да абласных. Літаральна заўтра першыя заяўкі ўжо будуць акумуляваны ў Беларускім саюзе жанчын і пачнецца вялікая работа. Усе намаганні грамадства трэба накіраваць у адно рэчышча", - упэўнена Мар'яна Шчоткіна.

У сваю чаргу Алена Богдан растлумачыла, што дабрачынны рахунак БСЖ будзе функцыянаваць нараўне з рахункам Міністэрства аховы здароўя. Абодва створаны для барацьбы з каранавірусам, але ёсць некаторыя адрозненні. Напрыклад, з рахунку Міністэрства аховы здароўя не можа фінансавацца нейкая канкрэтная медустанова. Яно вырашае маштабныя пытанні: у прыватнасці, па закупцы вялікіх мэтавых партый сродкаў аховы, якія затым дзеляцца прапарцыянальна на ўсе рэгіёны краіны. "Наша задача - закрыць закупкай вялікіх партый сродкаў аховы існуючыя праблемы. А рэсурс БСЖ можна выкарыстоўваць менавіта для вырашэння кропкавых праблем. Не заўсёды медыкі могуць агучыць Міністэрству аховы здароўя свае бытавыя праблемы. А між тым ўсё гэта трэба ўвесці ў кіруемае рэчышча. У нас ёсць унікальная магчымасць абазначыць перад БСЖ, як прадстаўнікамі грамадскасці, праблему, каб яе дапамаглі вырашыць, аблягчыўшы тым самым працу работнікаў аховы здароўя. Яны кожны дзень здзяйсняюць маленькія подзвігі", - сказала Алена Богдан.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Мар'яна Шчоткіна сказала, што БСЖ заклікае ўсіх падтрымаць медработнікаў, ад якіх залежыць наша здароўе, аказаць дапамогу тым, каму яна асабліва патрэбна. Кіраўнік БСЖ падкрэсліла: "Мы ўсе павінны аб'яднацца і дапамагаць адзін аднаму. На барацьбу з каранавірусам трэба задзейнічаць увесь патэнцыял грамадства".-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Інтэрнэт-рэсурсы