Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Раённы цэнтр культуры Памятны знак "Танк" Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Алея Славы
Лёзненскі ваенна-гістарычны музей

Навіны рэгіёна

7 красавіка 2021

Будынак былой жаночай гімназіі ў Оршы прададзены больш як за Br1,05 млн

Будынак былой жаночай гімназіі ў Оршы прададзены на аўкцыёне "Віцебскаблмаёмасці" больш як за Br1,05 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце.

Пабудова з'яўляецца аб'ектам гісторыка-культурнай спадчыны і стала самай дарагой нерухомай маёмасцю, набытай на таргах "Віцебскаблмаёмасці" ў 2021 годзе. Новым уласнікам гістарычнага будынка ў цэнтры горада стала прыватная кампанія з Оршы. Адным з варыянтаў выкарыстання нерухомай маёмасці разглядаецца стварэнне на яе базе гандлёва-дзелавога цэнтра.

У склад лота ўключаны двухпавярховы будынак вучэбнага корпуса 1917 года пабудовы агульнай плошчай амаль 1,8 тыс. кв.м, а таксама ўзведзеная ў 1962 годзе двухпавярховая прыбудова плошчай 550 кв.м і права 20-гадовай арэнды ўчастка зямлі 0,32 га. Да 2013 года ў будынку размяшчаўся адзін з вучэбных карпусоў Аршанскага каледжа Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава. З 2019 года аб'ект выстаўляўся на таргі, а новага ўласніка ўдалося знайсці з пятай спробы, калі пачатковая цана продажу была зніжана на 30 працэнтаў. Пакупнік абавязуецца на працягу 30 каляндарных дзён з моманту пераходу права ўласнасці на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць падпісаць ахоўнае абавязацельства. Акрамя таго, яму трэба будзе кампенсаваць расходы ў памеры амаль Br2,5 тыс. на афармленне дакументаў на нерухомую маёмасць балансатрымальніку, якім выступае ўстанова культуры "Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны".

Паводле даных "Віцебскаблмаёмасці", упершыню ў 2021 годзе набыта нерухомая маёмасць на таргах са зніжэннем цаны на 30 працэнтаў. Былы вучэбны корпус стаў 21-м прададзеным аб'ектам. Папярэднія будынкі і збудаванні былі прададзены на аўкцыёнах з пачатковай цаной 1 БВ (10 аб'ектаў) альбо са зніжэннем цаны на 80 працэнтаў (10 аб'ектаў).

БелТА

Інтэрнэт-рэсурсы