Рус
Бел
Eng

Адрас: 211220,
Віцебская вобл., г.п. Лёзна,
вул. Леніна, 79/2

ВКонтакте: https://vk.com/id519049568

Е-mail: lioz-isp@vitebsk.by

Тэлефон/факс: 8(02138) 5-25-69,  5-22-61,   5-25-71  

Лиозно. Центральная площадь Лиозно. Ж/д станция Мемориальный комплекс "Танк" Лиозно. Районный центр культуры Лиозно
Лиозно. Центральная площадь

Навіны рэгіёна

28 лютага 2020

Каляндарная вясна ў Беларусі пачнецца з дажджу і мокрага снегу

Каляндарная вясна ў Беларусі пачнецца з дажджу і мокрага снегу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Метэаролагі па-рознаму тлумачаць анамальна цёплую зіму ва ўсім Паўночным паўшар'і. Але ўсе сышліся на думцы, што такога яшчэ не было ні разу за больш як 150-гадовы перыяд інструментальных назіранняў. Адыходзячы люты ў Беларусі таксама выдаўся вельмі цёплым: ужо сёння можна сказаць, што сярэднямесячная тэмпература паветра на 5-7 градусаў перавысіць норму. Па колькасці ападкаў месяц мала адрозніваўся ад шматгадовых значэнняў, пераважаў дождж. Усяго ж за зімовы перыяд 2019-2020 гадоў ападкаў было каля нормы. Быў устаноўлены рэкорд па бесснежжы", - расказалі ў Белгідрамеце.

Сіноптыкі лічаць, што апошнія два дні лютага не ўнясуць ніякіх змяненняў у гэту статыстыку. У пятніцу, 28 лютага, надвор'е будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вільготным паветры. Будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі, а раніцай і ўдзень па Віцебскай вобласці ў многіх раёнах, пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні, уначы ўмераны, удзень парывісты. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5, удзень - ад нуля да плюс 6 градусаў.

У суботу, 29 лютага, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і малаактыўны атмасферны фронт, які ідзе ва ўсходнім напрамку. Будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. Уначы і раніцай на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, удзень - ад мінус 1 па паўночным усходзе да 6 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе Беларусі.

У нядзелю, у першы дзень каляндарнай вясны, уначы ва ўсходняй частцы краіны надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Раніцай на захад Беларусі з тэрыторыі Польшчы перамесціцца атмасферны фронт, які, ідучы на ўсход, на працягу дня будзе фарміраваць надвор'е ў краіне. Таму 1 сакавіка будзе пераважаць воблачнасць. Уначы пераважна па захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 3, удзень - 1-7 градусаў цяпла.

У пачатку наступнага тыдня Беларусь апынецца ў зоне атмасферных франтоў і цёплых паветраных мас, якія ідуць з тэрыторыі Заходняй Еўропы. Часта будуць ісці ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. На працягу сутак будуць пераважаць станоўчыя тэмпературы, па поўдні ў дзённы час слупок тэрмометра будзе падымацца да 10-12 градусаў цяпла.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Інтэрнэт-рэсурсы