Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Цэнтр Лёзна Чыгуначны вакзал Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Раённы цэнтр культуры Прырода Лёзненшчыны
Цэнтр Лёзна

Навіны рэспублікі

25 сакавіка 2021

Беларусь плануе павялічыць экспарт мясной прадукцыі ў 2021 годзе да $1 млрд

Беларусь плануе павялічыць экспарт мясной прадукцыі ў 2021 годзе да $1 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў у час экспартнага форуму "Беларусь мясная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пашырэнне беларускага экспарту, захаванне даўніх традыцый якасці - адна з асноўных тэм, якія будуць сёння абмяркоўвацца. Мінулы год быў цяжкі, пандэмічны, але мы вельмі добра спрацавалі: нам удалося практычна на 11 працэнтаў павялічыць аб'ём экспарту беларускага мяса ў натуральным выражэнні. Мы экспартавалі 400 тыс. т у 24 краіны свету. Прычым знайшлі для сябе шэсць новых рынкаў, у ліку якіх Малайзія, Сінгапур, Саудаўская Аравія. У мінулым годзе аб'ём экспарту мясной прадукцыі склаў $973 млн, а ў бягучым мы плануем ўжо акругліць гэту суму да $1 млрд", - сказаў Аляксей Багданаў.

Доля Расіі ў беларускім экспарце мяса - 60 працэнтаў. "Мы пастаўляем у гэту краіну самы шырокі асартымент прадукцыі, у тым ліку каўбасныя вырабы, кансервы", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД.

Для паставак у Кітай беларускага мяса птушкі і ялавічыны сертыфікаваны 26 прадпрыемстваў. Экспарт гэтай прадукцыі ў КНР у 2020 годзе вырас у 2 разы да $114 млн.

БелТА

Інтэрнэт-рэсурсы