Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Памятны знак "Танк" Раённы цэнтр культуры Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Прырода Лёзненшчыны Мемарыяльны комплекс Адаменская горка
Памятны знак "Танк"

Навіны рэспублікі

30 сакавіка 2021

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў Таджыкістан у 2020 годзе вырас у 1,4 раза

Экспарт беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Таджыкістан у 2020 годзе вырас у 1,4 раза. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі па выніках сустрэчы кіраўніка ведамства Івана Крупко з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Таджыкістана ў Беларусі Махмадшарыфам Хакдодам.

"Тавараабарот сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання Беларусі і Таджыкістана ў 2020 годзе дасягнуў $9,8 млн. Беларускі экспарт прадуктаў харчавання ў гэту краіну вырас у 1,4 раза і склаў $9,5 млн, - адзначылі ў прэс-службе. - За студзень 2021 года ў Таджыкістан пастаўлена айчыннай сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання на суму $775 тыс. (рост у сем разоў да аналагічнага перыяду мінулага года). Аснову экспарту складаюць цукар, солад, мяса-косная мука і малочная прадукцыя".

У ходзе перагавораў Іван Крупко абмеркаваў з Махмадшарыфам Хакдодам стан і перспектывы развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, а таксама падрыхтоўку да правядзення пасяджэння сумеснай беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі, якая адбудзецца 5 красавіка ў Душанбэ. У рамках міжурадавай камісіі 6-7 красавіка будуць арганізаваны бізнес-форум і спецыялізаваная выстаўка, дзе беларускія вытворцы пад агульным брэндам Made in Belarus прадэманструюць прадукцыю ключавых галін айчыннай прамысловасці: AgroFood - сельская гаспадарка і прадукты харчавання, TechMaсh - машынабудаванне і тэхналогіі, Wood - дрэваапрацоўчая прамысловасць і мэблевая прадукцыя, Health - ахова здароўя і фармацэўтыка, FMCG - спажывецкія тавары.

БелТА

Інтэрнэт-рэсурсы