Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Аўтастанцыя Памятны знак "Танк" Чыгуначны вакзал Алея Славы Лёзненскі ваенна-гістарычны музей
Аўтастанцыя
Галоўная Прывітанне

Прывітанне

Дарагія сябры! Мы рады вітаць усіх, хто наведаў афіцыйны сайт Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца з нашым раёнам. Лёзненскі раён - уязная брама нашай краіны, край з багатым гістарычным мінулым, маляўнічай прыроднай прыгажосцю. Гэта гасцінная і шчодрая зямля, на якой працуюць працавітыя, таленавітыя, адданыя родным краі людзі. 

 Лёзненскі раён мае добрую лагістыку, прыродна-кліматычныя фактары, што робіць раён прыцягальным як для турыстаў, так і для дзелавых людзей. Мы гатовыя да ўзаемадзеяння і развіцця інвестыцыйных праграм у сельскай гаспадарцы, эканамічнай, сацыяльнай сферы. 

 На нашым сайце мы прапануем вам актуальную інфармацыю аб раёне, яго гісторыі і традыцыях, структуры і арганізацыі, аб вытворчай базы раёна сёння і аб яго будучых праектах. Мы прапануем вам даведацца аб нашым непаўторным лясным і азёрным краі, яго памятных месцах баявой і вайсковай славы, турыстычных маршрутах. 
 У раздзелах і рубрыках сайта кожны карыстальнік зможа знайсці карысную і дакладную інфармацыю аб усіх сферах жыццядзейнасці рэгіёну. Вы зможаце не толькі пазнаёміцца з навінамі раёна, вобласці і рэспублікі, але і звярнуцца да адміністрацыі раёна з жыццёва важнымі пытаннямі і прапановамі. 
  Сардэчна запрашаем у наш раён, раён з асаблівай душэўнай атмасферай, дзе хочацца жыць і працаваць на карысць роднага краю! 
  Старшыня Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта Іван Іванавіч Федараў
Інтэрнэт-рэсурсы