Рус
Бел
Eng
Адрес: 211220, Витебская область,
г.п. Лиозно, ул. Ленина, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by
(для деловой переписки)
обращения.бел - для обращений граждан и юр.лиц
Телефон: 8 (02138)  5-22-61, 5-25-71, факс: 5-25-69

ВКонтакте: Лиозненский райисполком
Telegram: Лиозно. Официально
   
Мемориальный комплекс «Адаменская горка» Районный военно-исторический музей Памятный знак «Танк» Аллея Славы Автостанция Железнодорожный вокзал Районный центр культуры Центр Лиозно Природа Лиозненщины
Мемориальный комплекс «Адаменская горка»

Новости

11 октября 2021

78 гадоў мірнага неба над Лёзненскім раёнам!

 78-гаддзя з дня вызвалення Лёзненскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сустрэлі жыхары і госці гарпасёлка Лёзна. 
 Да святкавання былі падрыхтаваныя ўрачыстыя мерапрыемствы: ускладзены кветкі і вянкі на магілы савецкіх воінаў, святочны канцэрт каля кінатэатру "Світанак», майстар- класы і многае іншае. 
  Актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах прынялі ратавальнікі. Яны ўзначалілі калону шэсця да воінскаму пахаванню, ушанавалі хвілінай маўчання загінуўшых воінаў, усклалі кветкі. 
 На адкрыцці святочнага канцэрта было прадстаўлена тэатралізаванае прадстаўленне пра любоў да роднай зямлі, у якім прынялі ўдзел працаўнікі МНС. 
  На цэнтральнай плошчы не абышлося без тэматычнай пляцоўкі ад выратавальнікаў. Работнікі МНС, актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных прапанавалі прайсці выпрабаванні ў «Школе бяспекі». За свае веды і старанні юныя і дарослыя жыхары гарпасёлка атрымлівалі карысныя падарункі! 
  Такім яркім, насычаным, запамінальным стаў свята вызвалення раёна! Квітней, расці, будзь шчаслівы і выдатны Лёзненскі раён!
Основным источником получения информации о жизнедеятельности района для Вас является:
Результаты
Интернет-ресурсы