Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Памятны знак "Танк" Прырода Лёзненшчыны Чыгуначны вакзал Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Цэнтр Лёзна
Памятны знак "Танк"
Галоўная Навіны Навіны раёна

Навіны раёна

5 мая 2020
Першыя крокі ў журналістыцы   Фёдар Пастаялкін працуе карэспандэнтам у нашай «раёнцы” амаль тры гады. Ураджэнец Лёзна, вышэйшую адукацыю па прафесіі атрымаў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. Прыйшоў у нашу рэдакцыю па накіраванню і, адпрацаваўшы абавязковы для маладога спецыяліста тэрмін, застаўся. Паступова і мэтанакіравана ён асвойвае сакрэты творчай працы.Рэалізоўвае на практыцы элементы новых тэхналогій журналістыкі, а менавіта займаецца фарміраваннем зместу электроннага сайта газеты, стварае відэаролікі. Актыўна супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі і рыхтуе да друку матэрыялы аб здарэннях і надзвычайных сітуацыях у гарпасёлку і раёне. Да працоўных абавязкаў ставіцца адказна, імкнецца павышаць узровень кваліфікацыйных ведаў. Фёдар Вячаслававіч адкрыты, дружалюбны чалавек. Ён прыслухоўваецца да парад старэйшых калег і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу іншым.  Таццяна ІГНАЦЕНКА.  Фота Аляксандра ПІУТЫ. ...
24 красавіка 2020
Змены відаць адразу У сакавіку дарожнікі праводзілі ямачны рамонт дарожнай сеткі ў Лёзне, а таксама бягучы рамонт дарогі ад Парых да Зачэрні, пасыпалі пясочна-жвіровай сумессю. Увосень зноў плануюць вярнуцца сюды. ...
10 сакавіка 2020
Вайна гвардыі маёра Самадумскага Міхаіл Мітрафанавіч Самадумскі – адзін з пяці вядомых ураджэнцаў Лёзненшчыны, чый баявы шлях быў адзначаны чатырма ордэнамі Айчыннай вайны. Нарадзіўся 16 лістапада 1905 г. у в. Мерзлякова  ...
28 лютага 2020
Клапатліва, але выгадна   Пабываць у асабістай падсобнай гаспадарцы Барысенкаў у Дабрамыслях мне параілі ў мясцовым сельскім Савеце. Людзей гэтых успомніла адразу, бо пазнаёмілася з імі яшчэ вясной падчас сустрэчы з перасяленцамі з чарнобыльскай зоны. І на гэты раз гутарылі ўжо як добра знаёмыя.    Так і па сённяшні дзень шчыруюць Барысенкі на сваім падворку. Доўгі час трымалі кабылку, цяпер яе замяніў матаблок. Без кароўкі-карміліцы ніколі не былі. Маладняк часта здавалі на комплекс мясцовага сяльгаспрадпрыемства.  ...
5 лютага 2020
Амаль сем тысяч на рахунку Па апошніх даных райсяльгасхарча, раённым лідарам па вытворчасці малака за 2019 год з’яўляецца аператар машыннага даення МТФ Пушкі В.Ю. Болтак. Вольга Юр’еўна атрымала ў сярэднім на адну карову 6862 кг малака.  ...
31 студзеня 2020
Плынь творчасці і інавацый Для удзелу ў заключным этапе раённага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік-2019” 29 студзеня у СШ №1 гарпасёлка сабраліся педагогі Лёзненшчыны. За ганаровае званне сёлета змагаліся 20 удзельнікаў, 8 атрымалі права спаборнічаць ў фінале.  ...
21 студзеня 2020
Авечкагадоўля – сямейная справа Трубчынскіх Неяк прачытала ў адным з рэспубліканскіх выданняў фразу, якая запомнілася надоўга і выклікала ўсмешку. Там параўноўвалася, як гараджанін, стаўшы дачнікам, нястомна шчыруе на сваіх сотках і мае ад зямлі даволі шмат, а ў іншага жыхара аграгарадка з жыўнасці толькі жаба пад ганкам. І сапраўды, выходзіць так, калі паназіраць за вясковым жыццём. Так, вёска ўжо зусім не такая, якой была яшчэ 10-15 гадоў таму, калі амаль кожны з сяльчан, незалежна ад пасады і ўзросту, займаўся асабістай падсобнай гаспадаркай. Зараз увайшло, напэўна, у моду лепш бавіць вольны час за камп’ютарнымі гульнямі ці чым іншым, і толькі нямногія аддаюць перавагу працы на свежым паветры на карысць сабе і сваім родным. Тэма, пагадзіцеся, неадназначная, але цікавая і актуальная. Таму і пачаліся пошукі сапраўдных гаспадароў у нашым раёне. У Веляшковіцкім сельвыканкаме прадставілі ўнушальны спіс домаўладальнікаў, якія яшчэ трымаюць жывёлу, і ўказалі першы адрас: Глоданкі, сям’я Трубчынскіх.  ...
Інтэрнэт-рэсурсы