Ліда — сталіца Дня беларускага пісьменства-2025

Ліда — сталіца Дня беларускага пісьменства-2025
На Гродзеншчыне 6 і 7 верасня адбудзецца ХХХII Дзень беларускага пісьменства.

Сярод галоўных тэм, якім будзе прысвечана свята:
• 80-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне;
• 500-годдзе з моманту выдання першай кнігі на беларускай зямлі, славутага «Апостала» Францішка Скарыны;
• Рэспубліканскі Год добраўпарадкавання;
• Круглыя даты з дня нараджэння выдатных дзеячаў беларускай літаратуры.

 Жыхароў і гасцей Ліды і Лідскага раёна чакае насычаная праграма (культурных і дзелавых мерапрыемстваў.

Ключавыя падзеі — афіцыйнае адкрыццё свята, узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і «Лідскія чытанні» — адбудуцца 6 верасня.

У рамках Дня беларускага пісьменства Мінінфарм традыцыйна арганізуе Фестываль кнігі і прэсы.

mininform.gov.by