17 ноября - День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса

17 ноября - День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса

 Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці АПК! 

 Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам. Гэта вельмі цяжкая, але самая значная, высакародная і шанаваная праца на зямлі – вырошчваць хлеб, атрымліваць малако і мяса, забяспечваць людзей неабходнымі прадуктамі харчавання. Ва ўсе часы праца селяніна была нялёгкай, таму і адносіліся да яе з асаблівай павагай і ўдзячнасцю. Прыродная мудрасць і руплівыя адносіны да зямлі-карміліцы адрозніваюць працаўнікоў сяла і сёння. 

 Нізкі паклон усім работнікам сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці АПК, ветэранам, перадавікам вытворчасці за самаадданую і добрасумленную працу. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, удачы і дабра! 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта С. Р. Зямчонак 

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Т. Л. Дрылёнак